19 лютага ў рамках Тыдня роднай мовы ва ўстанове адукацыі для вучняў 6 - 7 класаў была арганізавана квэст - гульня ''Пагуляем ў родне слова''. Мэта мерапрыемства: развіваць цікавасць і павагу да беларускай мовы, яе гісторыі і традыцый, павялічваць слоўнікавы запас беларускамоўных слоў. У ходзе гульні вучні адгадвалі загадкі, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, па малюнках вызначалі фразеалагізмы, даведаліся лексічнае значэнне некаторых слоў, Напрыканцы гульні ўдзельнікі паглядзелі відэа ''Смак роднай мовы". Мерапрыемства было цікавым, пазнавальным і карысным.