20 лютага ў рамках праекта "Кожная пятніца - роднае сваё" прайшло падарожжа па беларускай літаратуры "Чытаем беларускае і па- беларуску". Мэта занятку - папулярызацыя беларускай літаратуры, развіццё навыкаў чытання і разумення беларускай мовы, выхаванне любові да роднага слова. Падчас занятку вучні пазнаёміліся з некалькімі цікавымі ўрыўкамі з твораў беларускіх аўтараў. Гэта былі як класічныя, так і сучасныя творы, каб кожны мог знайсці нешта блізкае да сабе. Асаблівую ўвагу вучні звярнулі на тое, як прыгожа і мілагучна гучыць беларуская мова, калі яе чытаць з душой. Вучні не толькі слухалі, але і самі чыталі ўслых. Гэта дапамагло лепш адчуць рытм вершаў, паглыбіцца ў сюжэт апавяданняў і, вядома жа, палепшыць свае навыкі чытання па-беларуску.